Візіт Святланы Ціханоўскай у Польшчу нечакана павярнуўся скандалам
Візіт Святланы Ціханоўскай у Польшчу нечакана павярнуўся скандалам. Ціханоўская сустрэлася з чальцом найбуйнейшай польскай апазіцыйнай партыі Рафалам Тшаскоўскім падчас свайго візіту ў Варшаву, піша Reuters. Тшаскоўскі — экс-кандыдат на прэзідэнцкіх выбарах, прэзідэнт Варшавы.
Віцэ-спікер парламента Рышард Тэрлецкі, высокапастаўлены чалец кіруючай партыі “Права і справядлівасць”, асудзіў гэтую сустрэчу. У сваім твітэры ён напісаў наступнае: “Калі Ціханоўская хоча прарэкламаваць антыдэмакратычную апазіцыю ў Польшчы і выступіць на сходзе Тшаскоўскага, то няхай яна звернецца за дапамогай у Маскву, а мы падтрымліваем беларускую апазіцыю, якая не на боку нашых апанентаў”. Гэты допіс выклікаў вялікі рэзананс.
Каментароў са штаба Ціханоўскай пакуль не паступала.
Беларускае Радыё Рацыя
