Войскі Расеі спрабуюць прарвацца на Данбас: дзе ідуць разлютаваныя баі
Самыя разлютаваныя баі зараз ідуць ад Ізюма ў Харкаў, войскі Расеі спрабуюць прарвацца на Данбас.
Пра гэта ў эфіры нацыянальнага марафону заявіў дарадца МУС Украіны Вадзім Дзенісенка.
„Ключавы кірунак – гэта ўмоўная вось ад Ізюма да Валнавахі. Гэты ключавы кірунак, куды хочуць рухацца расейцы. Увесь час ідуць баі ля Ізюма, яны спрабуюць прарвацца на Данбас, мы іх стрымліваем. Гэта адны з ключавых баёў, якія адбываюцца цяпер. Паралельна гэта вядома яшчэ Луганская вобласць, Рубежнае, Лісічанск, Севераданецк і Марыупаль. Гэта найбольш трывожная сітуацыя, трывожныя баі”, – сказаў ён.
У дачыненні да Херсона і вобласці, па словах Дзенісенкі, ” адкінулі на Таўрычным напрамку расейцаў, наколькі гэта было магчыма”.