Войскі ЗША прыведзеныя ў поўную боегатовасць
Еўрапейскае камандаванне амерыканскай арміі ў адказ на разгортванне дадатковых расейскіх войскаў павысіла ўзровень назірання з «магчымага крызісу» да «патэнцыйнага немінуючага крызісу».
Напярэдадні сэпаратысты ў Данбасе парушылі рэжым спынення агню і забілі чатырох украінскіх вайскоўцаў, Расея пачала сцягваць войскі да мяжы з Украінай. Пентагон насцярожыла таксама тое, што Расея на гэтым тыдні актывізуе сваю дзейнасць ва Усходняй Еўропе і Арктыцы. Адказны за абарону ЗША генерал Глен Ван Херк адзначае імкненне Масквы «аднавіць свой уплыў на сусветнай арэне».
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: US Army
