Вольга Дамаскіна: Краіне патрэбны рэформы



У Беларусі праходзіць агітацыйная кампанія кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, але без фінансавай падтрымкі праводзіць яе вельмі складана.

Вольга Дамаскіна

„Кандыдаты ў дэпутаты павінны самастойна шукаць грашовыя сродкі. А хто кантралюе грошы ў Беларусі – гэта добра вядома”, – кажа кандыдтатка ў дэпутаты па Полацкай гарадской выбарчай акрузе №27 Вольга Дамаскіна:

– Цяпер у нас такая сітуацыя, што кандыдат сам адкрывае рахунак, і ўсе агітацыйныя матэрыялы трэба рабіць менавіта за грошы, якія будуць пакладзены на гэты рахунак. Я адкрыла рахунак, нейкія грошы туды прыйшлі. Мы зрабілі плакаты і ўлёткі, якія будуць распаўсюджвацца. Думаю, што некалькі сустрэч з выбаршчыкамі правядзём.   

Вольга Дамаскіна ўжо выступіла са сваёй прамовай па тэлебачанні. Цяпер пачалася агітацыя з дапамогай плакатаў і ўлётак.

[youtube id=”DkAIpIWoAVs”]

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя