Вольга Гапеева: Без ідэі Еўропы ў Беларусі знікне надзея
Перад сёлетнімі выбарамі ў Беларусі так і не з’явіўся відавочны праеўрапейскі кандыдат. Ці засталіся непарушнымі ліберальныя каштоўнасці Еўропы?
Меркаваннем з Аўстрыі ў анлайн-кавярні „Абдзіраловіч” падзялілася беларуская паэтка і перакладчыца Вольга Гапеева:
– Што ж з нашым Еўразвязам, што ж мы цяпер, дзе ж наша Еўропа, і праект Еўропа, як такі? Мне здаецца, што для нас, для беларусаў, вельмі важна, каб гэтая ідэя заставалася. Калі не застанецца гэтай ідэі, то нам проста не будзе пра што марыць і на што спадзявацца.
Апытанні НІСЭПД паказваюць, што беларусы не пакутуюць еўропафобіяй і лічаць, што ўзровень жыцця ў ЕЗ вышэй. Аднак толькі крыху больш за траціну беларусаў называюць сябе еўрапейцамі.
Беларускае Радыё Рацыя, Менск