Вольга Карач: Расея вельмі шырока падтрымлівае вайну



Ці стане беларуская сталіца месцам для дыялогу паміж Украінай і Расеяй? На думку лідаркі кампаніі “Наш дом” Вольгі Карач, шанцы на тое, што бакі канфлікту знойдуць паразуменне – практычна няма.

Прыгадаем, што 26-га жніўня ў Менску запланаваная сустрэча лідараў Беларусі, Расеі, Казахстану ды Украіны з удзелам высокапастаўленых чыноўнікаў з Еўразвяза.

Вольга Карач не верыць у станоўчы вынік перамоваў, і кажа, што палітыкі проста павінны дэманстраваць, што дыялог адбываецца:

– Можна дамовіцца, калі бакі маюць нейкае агульнае бачанне сітуацыі. Ужо зразумела з таго, як Расея сябе паводзіць, што Расея бачыць сітуацыю ва Украіне адным чынам, Украіна іншым, а Еўразвяз трэцім. Вельмі цяжка дамаўляцца з Расеяй, для якой у прынцыпе вось гэтая вайна, якая зараз ва Украіне. Па-першае, Расея вельмі шырока падтрымлівае гэтую вайну, а па-другое, у Расеі няма жадання вырашаць гэты канфлікт.

Расеі вельмі выгадна зрабіць “малюнак для выбаршчыкаў”, што ва Украіне пасля Майдана сітуацыя развіваецца надзвычай кепска. І такім чынам можна доўга палохаць людзей як у Расеі, так і ў Беларусі – дадае Вольга Карач.

Беларускае Радыё Рацыя