Вольга Кавалькова хоча пазмагацца за прэзідэнцтва
Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі лічыць, што не ўдзел апазіцыі ў прэзідэнцкіх выбарах толькі на руку ўладам.
Палітык заявіла, што гатовая да ўсяго, і патлумачыла, чаму беларусы павінны прагаласаваць менавіта за яе.
Кавалькова заявіла, што пасля парламенцкіх выбараў яна не страціла матывацыі, а яшчэ больш жадае зменаў, бо ў краіны скралі яшчэ чатыры гады, прызначыўшы «стэрыльную Палату». Палітык лічыць, што ў яе ёсць і кампетэнцыя, і сілы змагацца за дэмакратыю ў Беларусі. Яна заявіла, што сядзячы дома на канапах немагчыма нешта ў краіне змяніць.
Беларускае Радыё Рацыя