Вольга Кавалькова: Мы павінны дзейнічаць



Вольга Кавалькова, сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі гатова прапанаваць сваю кандыдатуру для ўдзелу ў выбарах прэзідэнта Беларусі.

Аб высновах мінулых парламенцкіх выбараў, якія будуць выкарыстаны ў прэзідэнцкай гонцы, распавядае Вольга Кавалькова:

– Урок парламенцкай кампаніі – не трэба ніколі апускаць рукі, ніколі. Калі мы хочам жыць у нашай Беларусі, то мы павінны дзейнічаць, бо за нас ніхто звонку не прыйдзе, нічога не зробіць. Толькі самі беларусы, аб’яднаўшыся, змогуць дасягнуць зменаў і таго, каб мы сталі жыць лепш. Таму што мы не даможамся нічога тады.

Вольга Кавалькова разам з паплечнікамі бачыць будучыню Беларусі ў прэзідэнцка-парламенцкай рэспубліцы, дзе прэзідэнт – гэта прадстаўнічая фігура, якая паддаецца ратацыі. А воля народа прадстаўлена праз свабодна выбраныя Парламент і мясцовыя органы самакіравання.

Беларускае Радыё Рацыя