Вольга Кавалькова: Публічна агучваюцца стаўленне і крытыка да стратэгіі вызвалення палітзняволеных



Слуханні па пытанні палітзняволеных прайшлі паспяхова. Такую ацэнку дала прадстаўніца Каардынацыйнай Рады Вольга Кавалькова. Яна зазначыла шматбаковасць мерапрыемства:

— За тры з паловай гады гэта першы івент, на якім публічна агучваюцца пазіцыі, стратэгіі, крытыка, стаўленне да стратэгіі вызвалення палітзняволеных. Я думаю, што такі фармат важны і важна яго працягваць. Важна для мяне было таксама, што мы запрасілі да ўдзелу экспертаў, якія маглі не толькі як палітыкі прадставіць свае палітычныя пазіцыі, але акрэсліць нейкі іншы бок, які можна прыняць да ўвагі тым, хто свае стратэгіі фармуе.

Нагадаем, слуханні ішлі 2 дні ў Варшаве і ўключалі як выступы спікераў, так і дыскусіі. Таксама ва ўдзельнікаў сустрэчы была магчымасць пакамунікаваць прыватна.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя