Вольга Кавалькова: Свет павінен быць адкрытым для нас
„Так хутка, як хацелі, мы не перамаглі, але мы павінны працягваць кожны дзень рабіць усё, што ад нас залежыць, каб нашы сябры, родныя, калегі, усе беларусы, якія знаходзяцца за кратамі за сваю грамадзянскую пазіцыю, хутчэй апынуліся на волі.
Сябра Каардынацыйнай рады па ўрэгуляванні палітычнага крызісу ў Беларусі Вольга Кавалькова падчас Сусветнага кангрэса беларусаў заклікала суродзічаў да дзеянняў:
– Што важна працягваць рабіць ужо зараз? Ствараць у нацыянальных парламентах вашых краін групы па Беларусі, прасіць іх праводзіць слуханні па Беларусі з удзелам прадстаўнікоў дэмакратычных сіл, ствараць пазітыўную павестку ад уладаў краін для простых беларусаў, лабіяваць змякчэнне візавага рэжыму, арганізоўваць адукацыйныя і рэабілітацыйныя праграмы для беларусаў. Свет павінен быць адкрытым для нас. Варта шукаць публічных асобаў, якія змаглі б узяць шэфства над палітзняволенымі і распаўсюджваць пра іх інфармацыю па сваіх каналах, рабіць акцыі салідарнасці.
Больш падрабязна на гэтую ды іншыя тэмы Сусветнага кангрэса беларусаў слухайце ў перадачы „Мы бачым” на хвалях радыё Рацыя сёння а 15:10 паводле беларускага, а 13:10 паводле польскага часу.
Беларускае Радыё Рацыя