Вольгу Кавалькову выклікаюць у акруговую камісію
Сустаршыню Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Вольгу Кавалькову, якая з’яўляецца кандыдатам у дэпутаты па Пушкінскай выбарчай акрузе № 103, выклікаюць у акруговую камісію.
Пасяджэнне адбудзецца 12 лістапада а 16:00.
Як адзначыла кандыдат, выклікаюць яе туды “не па грамату”.
Нагадаем, 9 і 10 лістапада Вольга Кавалькова ўзяла актыўны ўдзел у супольных пікетах на Камароўскім рынку ў Менску і ў Гомелі, адной з тэмаў якіх была судовая рэформа.
