Восем краін-партнёраў ЕЗ далучыліся да новага пакету санкцый у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі
15 гадоў таму
Восем краін-партнёраў ЕЗ далучыліся да прынятага 3 жніўня пакета санкцый у дачыненні да рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, паведамляе сайт Рады ЕЗ.
Абмежавальныя меры падтрымалі краіны са статусам кандыдата на ўступленне ў ЕЗ — Албанія, Боснія і Герцагавіна, Паўночная Македонія, Украіна і Чарнагорыя, і дзяржавы Еўрапейскай асацыяцыі свабоднага гандлю (ЕАСГ) — Ісляндыя, Ліхтэнштэйн і Нарвегія.
Санкцыі закранулі 38 чалавек (суддзяў, начальнікаў папраўчых калоній, сілавікоў, прапагандыстаў) і трох прадпрыемстваў — Менскага электратэхнічнага завода ім. Казлова, Беларускага металургічнага завода і канцэрна «Белнафтахім».
Беларускае Радыё Рацыя