ВСУ: Расея вывязе з Беларусі 12 тыс. тон боепрыпасаў
Да канца жніўня Расея збіраецца вывезці з Беларусі 12 тысяч тон боепрыпасаў, паведамляе Упраўленне стратэгічнай камунікацыі ВСУ.
Боепрыпасы вывозяцца ў 1061-й Цэнтр матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Паўднёвай ваеннай акругі РФ.
Украінскі бок бачыць у такім рашэнні Расеі два плюсы і адзін мінус.
Станоўчы момант заключаецца ў тым, што ў Расеі праблемы з дастаўкай патрэбнай колькасці боепрыпасаў у зону баявых дзеянняў. Таксама гэта азначае, што беларускае войска не будзе ўрывацца ва Украіну, лічыць украінскі бок.
„Негатыўны момант, вядома ж, у тым, што вострага і незваротнага дэфіцыту ў назапашванні боепрыпасаў у РАВ [расейскіх акупацыйных войсках] пакуль не будзе”, – заявілі ва Упраўленні стратэгічных камунікацый ВСУ.