Вучэнні па ліквідацыі Кім Чэн Ына
ЗША і Паўднёвая Карэя могуць сфармаваць атрад адмысловага прызначэння для забойства кіраўніка КНДР Кім Чэн Ына. Такія меры рыхтуюцца на выпадак баявых вайсковых дзеянняў на карэйскай паўвыспе.
Як сцвярджае агенцтва „Рэнхап”, брыгаду, колькасцю ад адной да дзвюх тысяч чалавек, сфармуюць ужо ў гэтым годзе. Прычым амерыканскія вайскоўцы будуць падпарадкоўвацца паўднёвакарэйскаму камандаванню. Мажлівы сцэнар развіцця сітуацыі на карэйскай паўвыспе будуць адпрацоўваць на супольных вучэннях.
Беларускае Радыё Рацыя