Вячаслаў Сіўчык: Акупанты нахабна сябе паводзяць на вуліцах Гародні
Старшыня руху салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык заклікаў жыхароў Гарадзеншчыны далучацца да фармавання ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатам у прэзідэнты Беларусі Міколы Статкевіча.
Па словах палітычнага эмігранта, які выказаў жаданне вярнуцць у Беларусь, вылучаючы Статкевіча – мы ратуем Беларусь.
«Расейскія акупанты ўжо адчуваюць сябе на Гарадзеншчыне занадта вальготна”, – адзначае Вячаслаў Сіўчык:
– Вельмі люблю Гародню. І ў мяне сэрца крывёю абліваецца, калі прыязджаюць людзі з Цэнтральнай Беларусі, едуць праз гэты цудоўны горад і кажуць, што тут георгіеўскіх стужак больш, чым у Менску. Гэта звязана з адным – з пасіўнасцю нацыянальнага руху ў Беларусі, які сёння мае вельмі добрую базу, але людзі змірыліся, яны не вераць, што можа нешта змяніць. Таму акупанты, якіх на Гарадзеншчыне абсалютная меншасць, так нахабна сябе паводзяць на вуліцах Гародні. Я прашу: ратуйцеся! Уваходзьце ў ініцыятыўную групу Мікалая Статкевіча.
Апошнімі сапраўднымі выбарамі ў Беларусі Вячаслаў Сіўчык называе прэзідэнцкую кампанію 1994 года, з таго часу на яго думку, адбываюцца толькі «выбарчыя фарсы».
Старшыня руху салідарнасці «Разам» таксама засцерагае грамадзянаў Беларусі ад страты незалежнасці Беларусі праз агрэсію, якая зыходзіць ад Крамля.
Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя