Вячаслаў Сіўчык: Калі рэферэндум адбудзецца, гэта будзе чорная дата для беларускага народа
Рэферэндум у Беларусі з прасоўваннем новай пралукашэнкаўскай Канстытуцыі – гэта страшны момант, які замацуе саюз Расеі з Беларуссю, калі мы атрымаем пуцінска-лукашысцкі рэжым з удзелам беларускіх вайскоўцаў і міліцыянтаў у лакальных расейскіх канфліктах.

Які будзе вынік рэферэндума – вядома з мінулагодняй электаральнай кампаніі, кажа лідар Руху Салідарнасці “Разам” Вячаслаў Сіўчык:
– Ніводная электаральная кампанія ў Беларусі ў прынцыпе немагчымая. Гэта дакладна паказаў апошні выбарчы фарс. Гэта сістэма ўлады – бандыцкая, абсалютна не мае значэння, што ў гэтых выбарчых камісіях рэальна адбываецца. Людзі, на жаль, не бачаць механізмы праз якія гэтая гэбэшная лукашэнска-пуцінская банда захоўвае сваю ўладу. Калі ён (рэферэндум – заўв.) адбудзецца, гэта будзе чорная дата для беларускага народа, будзем мець не лукашысцка-пуцінскую банду, а пуцінска-лукашыскую.
Паводле Вячаслава Сіўчыка, супраць рэферэндуму трэба змагацца ўсімі магчымымі сродкамі, нягледзячы, што ён не будзе мець законнай сілы пры нелегітымным Лукашэнку.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя
