Вячаслаў Сіўчык: Усе беларусы павінны лічыць Пуціна і Лукашэнку тэрарыстамі
Для усведамлення прычын крызісу і гуманітарнай катасрофы трэба праводзіць працу з беларусамі. Кожны павінен ўсвядоміць што ў беларускім крызісе вінаваты пуцінска-лукашысцкі рэжым, а не Захад і Амерыка, як ім убіваюць ў галовы прагандысты рэжыму, кажа лідар Руху Салідарнасці “Разам” Вячаслаў Сіўчык:
„Трэба ўсюды падкрэсліваць, што сёння беларускі народ знаходзіцца пад незаконнай і нелегетымнай уладай лукашысцка-пуцінскай банды. Пуціна і Лукашэнку ўсе беларусы павінны лічыць тэррарыстамі”.

Па словах Сіўчыка, кожны беларус павінен зрабіць выбар, усведамляючы, што толькі ад кожнага з нас будзе залежаць лёс краіны:
„І сама сітуацыя, якая складаецца зараз у Беларусі, яна непазбежна прывядзе да наступных момантаў, калі кожнаму беларусу трэба будзе рабіць выбар”
Паводле палітыка, усе метады барацьбы з рэжымам важныя, каб скончыць з рэпрэсіямі і беззаконнем лукашысцкага рэжыму.
Паводле Вячаслава Сіўчыка, рашэнне за беларусамі.
Аліна Андрыевіч, Беларускае Радыё Рацыя
