Вячаслаў Сіўчык: Законы аб Данбасе – гэта новая Мюнхенская змова



“Законы аб асаблівым статусе раёнаў Данбасу і адтэрміноўка ўвядзення зоны вольнага гандлю – гэта новая Мюнхенская змова”, – такое меркаванне нашаму радыё выказаў лідар Руху салідарнасці Разам, зарэгістраванага ва Украіне Вячаслаў Сіўчык.

siuchyk

 Ппаводле Вячаслава Сіўчыка, прыняць гэтыя рашэнне Кіеў змусіла не толькі Расея.

 – Гэтае рашэнне ўкраінскага парламенту прадыктавана ў тым ліку і геапалітычнымі рэчамі. Думаю, што быў адпаведны ціск у першую чаргу не толькі з боку Расеі, але і ад краінаў Еўразвязу. Паўтараецца тое самае, што было ў 1938 годзе, калі людзі казалі, што “за мір”, а ў выніку мы атрымалі страшную вайну.

 Украінскія палітыкі выказвалі вялікія спадзяванні на вайсковую дапамогу з боку краінаў НАТО.

На саміце арганізацыі ў Кардзіфе было прынятае рашэнне пра аказанне фінансавай падтрымкі Украіне ў памеры пятнаццаці мільёнаў эўра. У сваю чаргу паводле брытанскіх СМІ на бяспеку правядзення самаго саміту Вялікая Брытанія выдатквала 50 мільёнаў фунтаў.

 Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя