Вядомы палітолаг выказаўся пра напружанне паміж Менскам і Масквой



Перыяд напружання паміж Менскам і Масквой. Ён адчувальны, кажа палітычны аналітык Валерый Карбалевіч. На яго паказваюць медыйныя перапалкі паміж дзяржаўнымі журналістамі двух саюзных сталіц. Палітолаг таксама прыгадвае гісторыю з закрыццём беларускага прадстаўніцтва «Камсамольскай праўды», адмову Уладзіміра Пуціна прыехаць у Менск, ды калі Лукашэнка адмовіўся прымаць міністра замежных спраў Расеі. Іншыя фактары таксама могуць ударыць па стасунках, заўважае палітолаг.

„Яшчэ можна сказаць пра зліў інфармацыі пра закрытае апытанне расейскай прадзяржаўнай сацыялагічнай структуры. Гэтае апытанне выявіла, што беларусы не вельмі любяць сваю ўладу і Аляксандра Лукашэнку. Гэтыя факты кажуць што сапраўды, пэўныя напружанні ёсць, але іх прырода да канца не зразумелая, можна толькі даваць нейкія здагадкі і гіпотэзы”.

Як кажа Валерый Карбалевіч, вядомая справа, што факты агучаныя на беларускім дзяржаўным тэлебачанні дайшлі да Пуціна. Пра гэта сведчыць павышаная увага расійскіх медыя. Тым часам Лукашэнка анансуе “рашучы крок” у інтэграцыі Расеі і Беларусі. “Вышэйшы дзяржаўны савет Саюзнай дзяржавы 4 лістапада адбудзецца і гэта рашучы крок у нашай інтэграцыі”, – пацвердзіў Лукашэнка падчас сустрэчы ў Менску з генеральным пракурорам Расеі Ігарам Красновым. Усё гэта адбываецца на фоне крытычных выказванняў у адрас Лукашэнкі на расейскім тэлебачанні, і ў адрас Пуціна на беларускім.