Нямецкі тэлеканал ARD назваў Беларусь “паліцэйскай дзяржавай”
У сюжэце, прысвечаным Беларусі, нямецкі тэлеканал ARD паведаміў пра рэпрэсіі супраць апазіцыі, развязаныя ўладамі Беларусі напярэдадні і пасля Дня Волі, а таксама непасрэдна пра тое, што адбывалася ў Менску 25 сакавіка, калі тысячы супрацоўнікаў АМАПа і спецслужбаў былі кінутыя супраць мірных дэманстрантаў.
Тое, што адбылося, тэлеканал назваў «канцом палітычнай адлігі» ў Беларусі.
Журналісты ARD таксама наведалі рэгіёны Беларусі, у прыватнасці Слонім, і распавялі пра катастрафічную сітуацыю ў эканоміцы краіны: беспрацоўе, жабрацкія заробкі і пенсіі, разваленую прамысловасць, адсутнасць перспектыў у моладзі. Незадаволенасць беларусаў нарастае, канстатаваў нямецкі тэлеканал. Апытаныя журналістамі ARD людзі адкрыта выступаюць супраць Лукашэнкі і кажуць, што ніколі за яго не галасавалі. «Новае ў сітуацыі, што на вуліцы сталі выходзіць нават пенсіянеры», – гаворыцца ў сюжэце.
Тэлеканал таксама ўзяў інтэрв’ю ў лідара Беларускага нацыянальнага кангрэсу Мікалая Статкевіча. Палітык заявіў, што Захад павінен ведаць, на што ідуць крэдыты, выдадзеныя Лукашэнку, – а менавіта на рэпрэсіўны апарат, які дыктатарскі рэжым выкарыстоўвае супраць народа.
https://www.youtube.com/watch?v=qBKkV6UH-Sc
Паводле charter97.org
Фота daserste.de