Вялікабрытанія і Канада ўвялі санкцыі супраць Лукашэнкі
Акрамя кіраўніка Беларусі, у санкцыйныя спісы трапілі яго сын, а таксама члены беларускага ўрада.
Вялікабрытанія ўвяла санкцыі ў дачыненні да Лукашэнкі, яго сына і вышэйшых членаў беларускага ўрада, паведамілі ў брытанскім МЗС. У прыватнасці, санкцыі закрануць Віктара Лукашэнку, Ігара Сяргеенку, Юрыя Караева, Аляксандра Барсукова; Юрыя Назаранку, Казалбека Атабекава і Дзмітрыя Балабу.
З аналагічнай заявай выступіла МЗС Канады: гэтая краіна ўвяла санкцыі супраць Аляксандра Лукашэнкі, яго сына Віктара Лукашэнкі, а таксама членаў беларускага ўрада.
Раней гэтыя краіны не прызналі Лукашэнку легітымным прэзідэнтам.
novychas.by паводле ria.ru
