Вялікабрытанія прызнала ПВК „Вагнер” тэрарыстычнай арганізацыяй
15 гадоў таму
15 верасня Вялікабрытанія ўнесла ПВК „Вагнер” у спіс тэрарыстычных арганізацый, паведамляе міністэрства ўнутраных спраў краіны.
Удзел у ПВК ці аказанне ёй актыўнай падтрымкі зараз лічацца ў Брытаніі крымінальным злачынствам, за якое пагражае да 14 гадоў пазбаўлення волі.
ПВК „Вагнер” была прызнана тэрарыстычнай арганізацыяй АБСЕ і парламентам Літвы. ЗША прызналі яе транснацыянальнай злачыннай арганізацыяй.
Нагадаем, пасля мецяжу Яўгена Прыгожына частка «вагнераўцаў» перамясцілася ў Беларусь на запрашэнне Аляксандра Лукашэнкі. Байцы ПВК праводзяць навучанне беларускіх вайскоўцаў.