Вялікабрытанія распрацоўвае законапраект па ўзмацненні санкцый супраць Расеі



Кіраўнік МЗС Брытаніі заявіла, што ў краіне распрацоўваюць законапраект па ўзмацненні жорсткасці санкцый супраць Расейскай Федэрацыі, які будзе прапанаваны ў найбліжэйшыя дні.

Ліз Трас Фота: WIktor Szymanowicz/NurPhoto via Getty Images)

Раней Ліз Трас заяўляла, што Вялікабрытанія падрыхтавала пакет жорсткіх эканамічных санкцый супраць Расеі на выпадак абвастрэння абстаноўкі вакол Украіны і гатова да любога сцэнара развіцця сітуацыі.

Беларускае Радыё Рацыя