Вялікабрытанія ў жніўні зменіць свайго пасла ў Беларусі



Жаклін Перкінс назначана новым паслом Вялікабрытаніі ў Беларусі. Аб гэтым гаворыцца на старонках брытанскай дыпмісіі ў сацыяльных сетках.

Жаклін Перкінс

„Тэрмін паўнамоцтваў пасла Фіёны Гіб заканчваецца ў жніўні 2019 года. На гэтай пасадзе Фіёну Гіб зменіць Жаклін Перкінс, назначаная паслом яе вялікасці ў Рэспубліцы Беларусь”, – адзначылі ў пасольстве Вялікабрытаніі.

Цяпер Жаклін Перкінс праходзіць моўную падрыхтоўку. Да гэтага яна працавала ў Кувейце, Міністэрстве замежных спраў і па справах Садружнасці, Бахрэйне, Егіпце, ААЭ.

Фіёна Гіб узначальвае брытанскую дыпмісію ў Беларусі са студзеня 2016 года. Да назначэння паслом у Мінск яна займала пасаду намесніка кіраўніка аддзела МЗС па праектах у палітычнай, культурнай сферах і сферы бяспекі.

belta.by