Вялікабрытанія ўводзіць эканамічныя санкцыі супраць Беларусі



Вялікабрытанія ўводзіць санкцыі супраць тавараў, якія выкарыстоўваюцца ў вытворчасці цыгарэт. Накладваецца забарона на набыццё каштоўных папер і фінансавых інструментаў выпушчаных урадам Беларусі, дзяржаўнымі банкамі. Таксама забароненая выдача крэдытаў. Яшчэ Вялікабрытанія забараніла абслугоўванне васьмі авіяцыйных транспартных сродкаў, якія могуць выкарыстоўвацца ў інтарэсах уладаў. Два з іх звязаны з алігархам Міхаілам Гуцэрыевым. Медыя называюць яго адным з «кашалькоў рэжыму». Усе актывы алігарха на тэрыторыі гэтай краіны замарозяць.