Вялікая Брытанія павялічыць колькасць танкаў, якія плануе перадаць Украіне
Вялікая Брытанія павялічыць колькасць танкаў, якія плануе перадаць Украіне.
Таксама Лондан дапамагае дасягнуць кансэнсусу паміж хаўруснікамі адносна перадачы зброі. Пра гэта ў інтэрв’ю праекту «Донбас. Реалії» заявіў амбасадар Украіны ў Вялікай Брытаніі Вадзім Прыстайка.
Рашэнне падвоіць колькасць танкаў Challenger 2, якія атрымае Украіна, прынятае пасля візіту Уладзіміра Зяленскага ў Вялікую Брытанію. Вадзім Прыстайка таксама падкрэсліў ролю Вялікай Брытаніі ў дасягненні кансэнсусу паміж хаўруснікамі адносна паставак зброі Украіне.
Вялікая Брытанія абвясціла аб перадачы Украіне 14 танкаў Challenger 2. Чакаецца, што яны паступяць ва Украіну ў канцы сакавіка.
Брытанцы таксама перададуць Украіне 33 САУ АС-90 і бронетранспарцёры Bulldog. Цяпер украінскія вайскоўцы праходзяць навучанне на гэтай тэхніцы.