Вялікія перастаноўкі ў кабінеце міністраў Вялікабрытаніі
13 гадоў таму
Міністра ўнутраных спраў Суэлу Брэвэрмэн адправілі ў адстаўку пасля таго, як у аўтарскай калонцы, апублікаванай у газеце Times, яна абвінаваціла паліцыю ў занадта мяккім стаўленні да ўдзельнікаў антыізраільскіх акцыяў у Лондане, піша Бі-Бі-Сі.
Звальненне Суэлы Брэвэрмэн паклала пачатак маштабным перастаноўкам у кабінеце міністраў Вялікабрытаніі, якія, як чакаецца, будуць зробленыя прэм’ер-міністрам Рышы Сунакам на наступным тыдні.
Раніцай 13 лістапада на Даўнінг-стрыт заўважылі былога прэм’ера краіны Дэйвіда Кэмэрана, пазней стала вядома, што ён мае стаць міністрам замежных спраў, заняўшы папярэдне месца ў Палаце лордаў.
Беларускае Радыё Рацыя