Вялікія праблемы маленькіх людзей



“Вялікія праблемы маленькіх людзей” – серыю пікетаў з такой назвай днямі правёў кандыдат у дэпутаты ад Цэнтральнай выбарчай акругі №2 Берасця Сяргей Пятрухін.

12Zj4A

Цікавостка ў тым, што “народны рэпарцёр”, як яго называюць гараджане, зладзіў публічную трансляцыю на вуліцы Савецкай сваіх відэаролікаў на злобу дня:

– На жаль, гэтыя праблемы ў іх узнікаюць часцей за ўсё з-за чыноўнікаў. А са скаргамі яны чамусьці прыходзяць да мяне, а не да”мэра” ці “губернатара”, як яны любяць сябе называць. Людзі расказваюць, што калі яны тэлефануюць на “гарачую лінію” з кіраўнікамі горада, іхныя званкі скідваюць і яны не могуць дазваніцца. Але пасля кіраўнікі робяць справаздачу, што было 26 тэлефанаванняў, людзі цікавіліся, дзе дрэва пасадзіць, дзе плот пафарбаваць… Насамрэч, справамі ніхто не займаецца.

Незалежны кандыдат у дэпутаты Пятрухін крэатыўна падыходзіць да сваёй перадвыбарчай кампаніі і мае ў планах яшчэ не раз здзівіць выбаршчыкаў, скарыстаўшыся сваім правам на агітацыю.

ZZDYbIRqvq8

Хоць цікавасць у мінакоў да агітацыі невялікая, аднак людзі раз пораз пазнавалі блогера і спыняліся паглядзець ягоныя ролікі.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце