Вярхоўная Рада прыняла закон пра прававы рэжым у выпадку ваеннага становішча



Гэты закон тычыцца не толькі ўкраінскіх грамадзянаў, але і іншаземцаў. Пра гэта больш падрабязна паведамляе наш украінскі карэспандэнт.

– У тым разе, калі ва Украіне будзе абвешчанае вайсковае становішча, дзяржава мае права інтэрнаваць грамадзянаў іншых краінаў, калі такія грамадзяне ўяўляюць загрозу для бяспекі ў дзяржаве. Замест грамадзянскіх адміністрацый у гарадах будзе ўведзена вайсковая, прытым кіраўнікоў такіх адміністрацый мае прызначаць асабіста прэзыдэнт. Ваеннае становішча таксама перадугледжвае ўвядзенне каменданцкай гадзіны, кантроль тэлефоннай сувязі і інтэрнэт-трафіка, забарону на мітынгі і на перасоўванне ўсярэдзіне краіны, а пры патрэбе – канфіскацыю транспартных сродкаў для войска і мабілізацыю насельніцтва на абаронныя працы.

 Аналітыкі, аднак, падкрэсліваюць, што вайсковае становішча можа быць прынятае ва Украіне толькі ў разе шырокамаштбнай агрэсіі Расейскай Федэрацыі.

 

Для Беларускага Радыё Рацыя Марцін Война, Украіна