Вярхоўная Рада рыхтуецца не прызнаць афіцыйныя вынікі выбараў у Беларусі



Прадстаўнікі міжфракцыйнага дэпутацкага аб’яднання ў Вярхоўнай Радзе Украіны „За дэмакратычную Беларусь” маюць намер зарэгістраваць у праект пастановы аб непрызнанні парламентам Украіны вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Рэспубліцы Беларусь.

Як паведамляе „Укрінформ”, пра гэта заявіў народны дэпутат ад фракцыі „Салідарнасць” Аляксей Ганчарэнка.

„Тое, што адбываецца сёння ў Беларусі, з’яўляецца следствам адмовы рэжыму Лукашэнкі ад еўрапейскай і еўраатлантычнай інтэграцыі. Толькі курс еўрапейскай інтэграцыі дасць беларусам магчымасць удзельнічаць у свабодных і сумленных выбарах… Мы публікуем адпаведную заяву і рэгіструем яе ў Вярхоўнай Радзе як праект пастановы Вярхоўнай Рады аб непрызнанні прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі і запрашаем калег падпісаць гэтую заяву”, – такі тэкст заявы зачытаў Аляксей Ганчарэнка.

Фота: fakty.com.ua