Вярхоўная рада Украіны прызначыла дату інаўгурацыі Зяленскага
Вярхоўная рада Украіны прызначыла інаўгурацыю новаабранага прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага на 20 траўня, перадаеУкрінфарм.
Пра гэта гаворыцца ў пастанове №10270-2, за прыняцце якой прагаласавалі 315 народных дэпутатаў пры мінімальна неабходных 226-ці.
Так, згодна з прынятай пастановай, урачыстае пасяджэнне Вярхоўнай Рады з нагоды прынясення прысягі на вернасць украінскаму народу новаабраным Прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім адбудзецца 20 мая ў 10:00 у зале пасяджэнняў парламента гэтай краіны.
