Вярхоўная Рада зацвердзіла адстаўку міністра абароны Украіны



Вярхоўная Рада зацвердзіла адстаўку міністра абароны Украіны Аляксея Рэзнікава. Аб гэтым аб’явіў прэзідэнт краіны Уладзімір Зяленскі ў нядзелю вечарам. На наступны дзень Рэзнікаў падаў заяву аб адстаўцы.

Фота: Залізний нардеп / Telegram.

Сёння, 5 верасня, за адстаўку прагаласавалі 327 дэпутатаў, выказаліся супраць 4, а ўстрымаліся 23.

Плануецца, што міністрам абароны Украіны павінен стаць кіраўнік Фонду дзяржмаёмасці Рустам Умераў. Чакаецца, што парламент зацвердзіць яго на пасадзе заўтра.

Рэзнікаў узначальваў Мінабароны Украіны з 2021 года. Ягоная магчымая адстаўка абмяркоўвалася і раней, з лютага 2023 года. Тады ўзнік скандал праз закупы харчоў для вайскоўцаў па завышаных коштах, пасля якога сваіх пасадаў пазбавіліся некалькі высокапастаўленых супрацоўнікаў Мінабароны. Але афіцыйна рашэнне пра адстаўку было агучанае 3 верасня.

Паводле дэпутата Яраслава Жэлэзняка, Рэзнікаў, верагодна, будзе прызначаны амбасадарам у Вялікую Брытанію.