Вярхоўная Рада звярнулася ў ПАРЕ з-за забароны ўезду ў Беларусь нардэпа Гузя



Камітэт па замежных справах Вярхоўнай Рады Украіны звярнуўся да Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы і Генеральнага сакратара Рады Еўропы па пытанню забароны Беларуссю ўезду на яе тэрыторыю ўкраінскіх дэпутатаў.

Ігар Гузь

Ігар Гузь

У пісьме адзначаецца, што Беларусь уводзіць практыку абмежавання ўезду народным дэпутатам, якія з’яўляюцца сябрамі ПАРЕ. У прыватнасці намесніку кіраўніка Камітэта па замежных справах Ігару Гузю і першаму намесніку старшыні Вярхоўнай Рады Украіны Ірыне Герашчанка.

Дэпутаты лічаць, што гэтае рашэнне не адпавядае дэмакратычным традыцыям, улічваючы тое, што Беларусь пачынае добраахвотна аднаўляць адносіны з ПАРЕ.

Нагадаем, што 25 красавіка народнага дэпутата Украіны, намесніка старшыні Камітэту Вярхоўнай Рады па замежных справах і члена ўкраінскай дэлегацыі ў Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы Ігара Гузя не пусцілі ў Беларусь.

Падчас візіту ў Беларусь народны дэпутат хацеў сустрэцца з роднымі беларускіх добраахвотнікаў, якія падвяргаюцца зараз пераследу ў краіне, і выказаць ім сваю падтрымку.

Таксама ў межах паездкі была запланавана супольная прэс-канферэнцыя з Паўлам Севярынцам і Міколам Статкевічам на тэму „Беларусь і Украіна перад пагрозай страты незалежнасці”.

Ігару Гузю беларускія памежнікі паведамілі пра забарону ўезду на падставе падання з такім патрабаваннем з боку адпаведных органаў Расійскай Федэрацыі.