Вярхоўны суд адмовіў у рэгістрацыі БХД



Вярхоўны суд 14 кастрычніка адмовіў  аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” у задавальненні скаргі на Міністэрства юстыцыі. Аргкамітэт БХД аспрэчваў адмову ў рэгістрацыі партыі.

У судовым рашэнні падкрэсліваецца, што ў спісе заснавальнікаў партыі ў некаторых з іх ўказваюцца недакладныя звесткі, у прыватнасці дата нараджэння і месца жыхарства. Апроч таго, некалькі чалавек накіравалі ў Мінюст заявы з адмовай ад удзелу ў заснаванні партыі. БХД заяўляе, што адмовы адбыліся пад ціскам мясцовых органаў улады.

Хрысціянскія дэмакраты атрымалі ўжо пятую адмову ў рэгістрацыі партыі. Акрамя таго, 19 разоў БХД спрабавала зарэгістравацца як грамадская арганізацыя.

Беларускае Радыё Рацыя