Вярхоўны суд Беларусі ліквідаваў КХП-БНФ



Кансерватыўна-хрысціянская партыя – БНФ, якая мела рэгістрацыю ад 28 лютага 2000 году, мяркуючы па ўсім, закрытая ў судовым парадку.

Паводле інфармацыі з Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў, палітычная структура «знаходзіцца ў працэсе ліквідацыі» паводле рашэння Вярхоўнага суда ад 20 ліпеня.

Раней паведамлялі, што ў гэты дзень адбудзецца пасяджэнне Вярхоўнага суда паводле адпаведнага пазову Міністэрства юстыцыі, пазоў мусіла разглядаць суддзя Валянціна Кулік, якая знаходзіцца пад санкцыямі Еўразвязу.

13 ліпеня нязменны старшыня КХП-БНФ 79-гадовы Зянон Пазняк заявіў BPN, што патрабаванне абноўленага закона аб палітычных партыях, згодна з якім для рэгістрацыі неабходна не 1 тысяча, а 5 тысяч чальцоў, «невыканальнае не толькі ў Беларусі, але нават у Францыі».

Крыніца: Радыё Свабода