Вярхоўны суд ліквідаваў БХК
Вярхоўны суд Беларусі ліквідаваў апошнюю зарэгістраваную ў краіне праваабарончую арганізацыю – Беларускі Хельсінкскі Камітэт. Мінюст абвінаваціў арганізацыю ў аплаце працы двух назіральнікаў за прэзідэнцкімі выбарамі мінулага года. Праваабаронцы гэта адмаўляюць. Паводле дадзеных Праваабарончага цэнтра „Вясна”, у Беларусі толькі за апошнія тры месяцы былі ліквідаваныя 135 няўрадавыя арганізацыі.
Беларускае Радыё Рацыя
