Вярхоўны суд ліквідаваў партыю „Справядлівы свет”
Вярхоўны суд 29 верасня ліквідаваў Беларускую партыю левых „Справядлівы свет”.
На думку чальцоў ліквідаванай арганізацыі, з гэтага моманту ў Беларусі „больш няма партый” з „адрозным ад дзейнай улады поглядам на становішча спраў у краіне”, якія „прапануюць грамадству альтэрнатыўныя варыянты палітычнага і сацыяльна-эканамічнага развіцця дзяржавы”.
Паводле інфармацыі BPN, найбліжэйшым часам чальцы „Справядлівага свету” зоймуцца „стварэннем новай палітычнай партыі», якая будзе выступаць за „дэмакратычны і сацыялістычны шлях развіцця дзяржавы і грамадства”.
2 чэрвеня партыя падала дакументы на перарэгістрацыю без спісу чальцоў — з меркаванняў бяспекі, 30 чэрвеня Мінюст ёй у рэгістрацыі адмовіў. 26 верасня Вярхоўны суд адхіліў скаргу на адмову ведамства перарэгістраваць „Справядлівы свет”.