Вярхоўны суд Расеі пацвердзіў прысуд украінцу Паўлу Грыбу
Вярхоўны суд Расеі прызнаў законным прысуд грамадзяніну Украіны Паўлу Грыбу. У сакавіку яго прысудзілі да шасці гадоў калоніі за падбухторванне да тэрарызму. Зараз гэта рашэнне ўступіла ў сілу.
«Прысуд Паўночна-Каўказскага акруговага вайсковага суда пакінуты без зменаў. У задавальненні апеляцыйных скаргаў адмоўлена», — паведамілі агенцтву «Інтэрфакс» у судзе. Вярхоўны суд Расеі не знайшоў падставаў для адмены прысуду.
Нагадаем, што Павел Грыб быў затрыманы расейскімі спецслужбамі на тэрыторыі Беларусі.
Фота BBC.com
