„Вясна”: Сітуацыя з палітвязнямі застаецца стабільна кепскай



„Сітуацыя з палітзняволенымі ў Беларусі застаецца стабільна кепскай”, – кажа супрацоўніца праваабарончага цэнтра „Вясна” Наста Лойка. Нікога з іх улады не вызваляюць і вызваляць не збіраюцца. Наадварот, умовы для іх робяцца ўсё больш жорсткімі.

loyka1 (1)

Нікога з іх улады не вызваляюць і вызваляць не збіраюцца. Наадварот, умовы для іх робяцца ўсё больш жорсткімі. Пра гэта сведчаць апошня падзеі, нагадвае праваабаронца.

Так, яшчэ на 1 год і 3 дні быў асуджаны палітзняволены Мікалай Дзядок быццам за непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі Магілёскай турмы, дзе ён адбываў пакаранне:

– Яго перавялі ў калонію ў Горках, якая славіцца не вельмі добрымі ўмовамі ўтрымання. Зноў вярнулі Мікалая Статкевіча ў турму ў Магілёў, ён будзе ў такіх жа жорсткіх умовах працягваць адбываць свой тэрмін. Працягваецца ціск на палітвязняў у выглядзе накладання дысцыплінарных спагнанняў, накіравання ў ШЫЗА. Ігар Аліневіч сустрэў 1-га траўня ў ШЫЗА – 10 сутак знаходзіўся. Арцёму Пракапенку адмовілі ў памілаванні. Хутка ўжо адбудзецца суд над Юрыем Рубцовым, ён на дадзены момант галаде.

„Ужо напрыканцы траўня суд павінен прызначыць дату судовага разгляду па справе Юрыя Рубцова”, – кажа Наста Лойка.

„Таму, па яе словах, падстаў для аптымізму няма. Перад прэзідэнцкімі выбарамі ўлады Беларусі не пойдуць на змяншэнне ціску. Чым бліжэй да іх – тым больш будзе рэпрэсій і праблем вакол палітвязняў”, – лічыць праваабаронца.

Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота generation.by