Вясноўцу Уладзю Лабковічу блакуюць ліставанне
Палітзняволены «вясновец» Уладзь Лабковіч, які ўтрымліваецца за кратамі амаль сем месяцаў, даслаў ліст з СІЗА-1 ад 25 студзеня.

У ім ён піша, што лісты да яго амаль не даходзяць, хоць і ведае, што яму пішуць родныя, калегі і неабыякавыя людзі.
Таксама Уладзь распавядае, што ўжо два тыдні (з 11 студзеня) спіць толькі па дзве гадзіны ў суткі, а галава бесперапынна баліць ужо месяцы тры.
«Лісты не даходзяць зусім. Іншапланецяне вырашылі, што я мушу застацца ў гэтай касмічнай бездані і цемры без лістоў. Мне трапляе толькі па аднаму лісту ад мамы і Ніны [жонкі]”, – цытуе ліст Уладзіслава Лабковіча Праваабарончы Цэнтр “Вясна”.
Беларускае Радыё Рацыя
