Выбарчае заканадаўства ў Беларусі мяняць не плануюць
Старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына заявіла, што зменаў у выбарчым заканадаўстве краіны не прадбачыцца. Па меншай меры, ЦВК не плануе іх ініцыяваць.
У апошні раз беларускае выбарчае заканадаўства перажывала змены ў 2013 годзе. Як прызналася Ярмошына, ЦВК яшчэ не цалкам ужыў тыя навацыі.
У гэтым сэнсе найбольш паказальнымі павінны быць парламенцкія выбары 2016 года, а зусім не выбары прэзідэнта 2015 года, кажа Ярмошына. Паводле яе слоў, па выніках парламенцкіх выбараў можна будзе меркаваць аб неабходнасці далейшага руху выбарчага заканадаўства.
