Выбарчая камісія не хоча заўважаць парушэнняў у артыкуле раёнкі



Гарадзенская абласная выбарчая камісія не знайшла парушэнняў выбарчага кодэксу ў артыкуле газеты “Перспектива” за 20-га чэрвеня пад назвай „Кто идёт”. Такі адказ прыйшоў на скаргу  незалежнага назіральніка Віктара Сазонава па акрузе №52 Гародні. Адказ дае падставы сумнявацца, на думку назіральніка, што артыкул аналізавалі, і прыслухаліся да зместу скаргі:

– Як заўсёды, ёсць дзве катэгорыі кандыдатаў – праўладныя кандыдаты і кандыдаты ад апазіцыі. Зразумела, што апазіцыйныя кандыдаты ніколі не змогуць скарыстацца нейкім адміністрацыйным рэсурсам. Зразумела, што ідзе размова пра іх. І вось ужо пачынаюць рыхтаваць грамадскую думку, хоць гэта вельмі паважаныя  людзі, за якімі стаіць грамадства.

Артыкул раённай газеты „Перспектива”, на думку Віктара Сазонава, стварае грамадскую думку супраць прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў.  Хоць кандыдатаў у дэпутаты яшчэ няма, але праціўнікі аўтарытарнага рэжыму ў Беларусі ўжо ставяцца ў ролю маргіналаў. Не атрымаўшы сэнсоўнай рэакцыі абласной камісіі, якая не асудзіла рэдакцыю газеты,  назіральнік накіраваў скаргу ў Цэнтральную выбарчую камісію.

suscynski_adkaz na pierspiektyvu

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня