Выбарчую кампанію ў Беларусі актыўна выкарыстоўвае Расея
«Выбары 2020» – актыўна выкарыстоўвае Расейская Федэрацыя, каб ажыццявіць свае інтарэсы. Святлана Ціханоўская як кандыдат у прэзідэнты застаецца цалкам расейскім праектам, які праходзіць мімікрыю ў беларускім асяроддзі. Выкарыстоўваючы сучасныя паліттэхналогіі, невядомасць цяперашняй кандыдаткі не дае зрабіць узважаную ацэнку беларускімі грамадзянам, хто такія Ціханоўскія?
Кажа Дзяніс Івашын, дырэктар беларускай службы «ІнформНапалм», карыстаючыся адкрытай інфармацыяй з сацыяльных сетак:
– Ціханоўскі незаконна перасякаў дзяржаўную мяжу Украіны. Зразумела, чаму ён не можа пэўна адказаць на вельмі простае пытанне, прычым пытанне цывілізацыйнае: чый Крым? Ён не можа на яго адказаць. Вельмі цікавае відэа, якое потым было выдалена з яго блогу, але добра, што нашы патрыёты захавалі, дзе ён прызнаецца, яшчэ год таму, калі толькі распачаў сваю медыйную актыўнасць у Беларусі, у тым, што ён паходзіць з «рускага міру», што Беларусь – гэта частка «рускага міру».
Усе наратывы, якія выкарыстоўвае расейская імперыякратыя ў дачыненні Беларусі, адпавядаюць думкам і словам Сяргея і Святланы Ціханоўскай. Беларусь для іх – гэта частка «рускага міру» – ускрайняя калонія Расеі. Выказацца на гэты конт Дзяніса Івашына прымусіў патрыятызм.
– Гэтыя людзі і яго жонка зараз прэтэндуюць на змену лёсаў цэлай краіны, цэлага народу! І таму хаваць звесткі – негатыўны чыннік для грамадзянаў. Уся логіка палітычнай кампаніі «Выбары 2020» – не ў Лукашэнку, – кажа Дзяніс Івашын:
– Для Расеі на сёння гэта ёсць стратэгічная задача – цалкам разгарнуць праект саюзнай дзяржавы, і таму менавіта падчас гэтых так званых выбараў цалкам выконваецца стратэгічная задача Расейскай Федэрацыі, цалкам здзяйсняецца максімальны ўплыў на рэжым Лукашэнкі. Не толькі знешнімі фактарамі, але, мы бачым, што і знутры краіны. І, на жаль, тут усё залежыць ад сілы сродкаў, якія Расея задзейнічае. Вядома ж, яна не хоча зрынуць цалкам рэжым Лукашэнкі. Стаіць задача яго максімальна паслабіць.
Змусіць Лукашэнку да падпісання трыццаць першай «дарожнай карты». – стратэгічны намер Расейскай Федэрацыі ў гэты электаральны перыяд, – ацэньвае сітуацыю Дзяніс Івашын, дырэктар беларускай службы сайта «ІнформНапалм».
Якуб Сушынскі, Беларускае Радыё Рацыя