Выбарчы вечар „Грамадзянскай кааліцыі”



У беластоцкім „Esperanto Cafe” прайшоў выбарчы вечар падляшскай „Грамадзянскай кааліцыі”, які быў прысвечаны выбарам у Сейм і Сенат Польшчы.

Прысутныя адсочвалі вынікі exit pool, падводзілі вынікі кампаніі, выказвалі словы падзякі ўдзельнікам і валанцёрам. Сярод прысутных быў і прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі:

– Канешне гэта толькі вынікі апытанняў, таму партыя, якая перамагла, можа мець 45,9%, а можа і 41%. Размеркаванне мандатаў можа быць зусім іншы. Хацелася б, каб усё ж такі адбылася „змена варты” ў нашай краіне, бо гэта дало б надзею перадусім самакіраванню. Бо нават тыя прадстаўнікі самакіравання, якія звязаны з „Права і справядлівасць”, у кулуарах кажуць, што гэта самакіраванне пад пагрозай. Дзякуй усім за заангажаванне.

Паводле інфармацыі вядучых СМІ Польшчы, якія ў сваю чаргу спасылаюцца на дадзеныя exit pool, перамогу на парламенцкіх выбарах атрымае кіруючая партыя „Права і справядлівасць”.

Апазіцыйнай „Грамадзянскай кааліцыі” праўдападобна будзе на другім месцы.

Прадстаўнікі „Грамадзянскай кааліцыі” заявілі, што нягледзячы на вынікі парламенцкай кампаніі, яны маюць намер перамагчы на выбарах прэзідэнта краіны. 

Беларускае Радыё Рацыя