„Выбары-2019” – падзеі, хада працэсу, першыя вынікі
У нядзелю, 17 лістапада, у эфіры Беларускага Радыё Рацыя з 18-й гадзіны беларускага часу слухайце паведамленні ад нашых карэспандэнтаў з розных мясцовасцяў Беларусі. Прагучаць актуальныя інфармацыі пра тое, як праходзіць дзень асноўнага галасавання на так званых выбарах у Палату прадстаўнікоў, меркаванні экспертаў, грамадскіх актывістаў, якія ўдзельнічаюць у кампаніі, праваабаронцаў.
„Выбарчы вечар” з 18-й да 20-й гадзіны беларускага часу будуць весці Яна Запольская і Стась Дадэрка.
Беларускае Радыё Рацыя
