Выбары маюць сэнс пры сумленным падліку галасоў



Выбары маюць сэнс, калі адбываецца сумленны падлік галасоў. Адзначае кандыдат у дэпутаты парламента, бард і паэт Георгі Станкевіч. Ён балатуецца па Віцебскай-Чыгуначнай акрузе №19, хоць жыве ў Бешанковіцкім раёне. У Віцебску ёсць больш шанцаў пракантраляваць падлік галасоў, чым па сельскай Бешанковіцкай акрузе, – тлумачыць Станкевіч:

– Галоўным на гэтых выбарах я лічу падлік галасоў. Таму я на гэта акцэнтаваў увагу і ў сваім 5-хвілінным выступленні, і ў тэледэбатах. Я сказаў, што пакуль ва ўчастковых выбарчых камісіях сядзяць прадстаўнікі выканаўчай вертыкалі, а нашых прадстаўнікоў там няма, то давяраць гэтым выбарам мы не можам. Бо гэтыя людзі пастаўленыя, каб захаваць уладу. Ім варта нагадаць, што ў нас у краіне ёсць крымінальная адказнасць за парушэнне заканадаўства.

Георгі Станкевіч другі раз удзельнічае ў паламенцкіх выбарах, а ў мясцовых – кожныя чатыры гады. Ён лічыць, што „трэба неяк варушыць мясцовую ўладу”.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя

Фота svaboda.org