Выбары прэм’ер-міністра ў Арменіі адбудуцца 1 траўня
Выбары прэм’ер-міністра ў Арменіі адбудуцца 1 траўня. Аб гэтым гаворыцца ў заяве старшыні Нацыянальнага сходу (НС) Ары Баблаяна, апублікаванай на афіцыйным сайце НС.
„Пытанне выбрання прэм’ер-міністра будзе абмеркавана 1 траўня ў 12.00 на склікаемым сілай закону спецыяльным пасяджэнні НС”, – гаворыцца ў заяве. Серж Саргсян падаў у адстаўку 23 красавіка на фоне масавых акцый пратэсту ў краіне. Серж Саргсян таксама пакіне пасаду старшыні Рэспубліканскай партыі Арменіі.