Выбары прэзідэнта Літвы: у другі тур выходзяць Гітанас Наўседа і Інгрыда Шыманітэ
У Літве у нядзелю, 12 траўня, прайшоў асноўны дзень галасавання на выбарах прэзідэнта дзяржавы. Папярэднія вынікі падліку галасоў з 1631 участку з 1972 паказваюць, што лідарам стаў эканаміст Гітанас Наўседа з 31,2% галасоў. Кандыдатка ад партыі кансерватараў, дэпутатка парламенту Інгрыда Шыманітэ займае другое месца з 27,5% галасоў. На трэцім месцы прэм’ер-міністр Саўлюс Сквярняліс з 22,3% падтрымкі. Ён абяцае ў ліпені падаць у адстаўку з сваёй цяперашняй пасады.
Гітанас Наўседа і Інгрыда Шыманітэ, фота DELFI.lt
Літоўскія палітолагі кажуць, што ў другім туры выбараў прэзідэнта стартавыя пазіцыі лепшыя ў эканаміста Гітанаса Наўседы, але шмат будзе залежаць ад перавыбарчай кампаніі і актыўнасці выбарцаў.
Па словах экспертаў, кандыдату кансерватараў Інгрыдзе Шыманітэ дастаткова цяжка разлічваць на падтрымку людзей, якія галасавалі за іншых кандыдатаў.
Другі тур пройдзе 26 траўня адначасна з выбарамі ў Еўрапарламент.
***
На сайце Галоўнай выбарчай камісіі Літвы з’явіліся першыя вынікі прэзідэнцкіх выбараў.
Паводле звестак з 760 участкаў наперадзе Гітанас Наўседа (30,86%), на другім месцы Саулюс Сквярняліс (26,44%), трэцяй пакуль ідзе Інгрыда Шыманітэ (22,44%).
Астатнія кандыдаты на пасаду прэзідэнта Літвы значна адстаюць.
Яўка выбарцаў на выбары склала 56%. Усяго ж у спісах выбарцаў было 2 мільёны 472 тысяч 405 чалавек.
Паралельна з выбарамі прэзідэнта краіны праходзілі два рэферэндумы: па пытанні пашырэння двайнога грамадзянства і па скарачэнні колькасці дэпутатаў парламенту Літвы.
Беларускае Радыё Рацыя