Выбары пад гербам БССР



У вёсцы Міжэвічы Слонімскага раёна ёсць унікальны будынак. І яго штодня наведваюць дзясяткі вяскоўцаў. Бо ў гэтым будынку знаходзяцца кантора слонімскага сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Міжэвічы”, мясцовы сельсавет, грамадскі пункт аховы парадку, сацыяльны пункт прыёму грамадзян і паштовае аддзяленне. Але ўнікальнасць будынка заключаецца не ў гэтым, а ў тым, што на фасадзе яго размешчаны вялікі герб БССР. А пад гербам БССР вяскоўцы павесілі два плакаты. Адзін паведамляе пра прэзідэнцкія выбары, а на другім – шчырыя словы “Сэрцам адданыя роднай зямлі”.

Знарок, як кажуць, і не прыдумаеш.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонімскі раён

Фота аўтара