Выбары прэзідэнта Украіны пройдуць 31-га сакавіка
Выбары прэзідэнта Украіны пройдуць 31-га сакавіка. Жарсці з элементамі правакацый, як супраць асобных кандыдатаў, так і супраць дзяржавы, ідуць ад прарасейскіх кандыдатаў.
На што могуць разлічваць палітычныя апаненты? Сваё меркаванне выказаў беларускі валанцёр службы „ІнформНапалм” Дзяніс Івашын:
– Разлік на тое, каб выбары ва Украіне пасеялі хаос. Каб пасля гэтых выбараў ва Украіне насамрэч пачалася ўнутрыпалітычная барацьба, а магчыма і грамадзянская вайна. На гэта разлічвае Расея – на палітычнае супрацьстаянне. Вось гэтыя заклікі да Майдану 3.0 ідуць перадусім ад прарасейскіх кандыдатаў ва ўнутрыпалітычным украінскім полі.
Паводле рэйтынгу, пакуль лідзіруе Уладзімір Зяленскі, другое месца – Юлія Цімашэнка, а на трэцім дзеючы прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка.
Беларускае Радыё Рацыя